У суботу ўмовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, ноччу магчымы мокры снег. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні 5-10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература ноччу -2 +4°С, днём ад + 4°С па поўначы да + 11°С у паўднёвых раёнах краіны.

У нядзелю, 16 красавіка, надвор’е будзе вызначаць цыклон, які будзе перамяшчацца праз паўночныя раёны краіны і прынясе на большую частку краіны ападкі (дождж, мокры снег), ноччу і раніцай па поўначы краіны моцныя ападкі, у асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Па паўночнай палове месцамі ўтворыцца непрацяглы снежны полаг да 5 см.

У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература ноччу 0 — +7°С, па поўначы пры праясненнях да -3°С; днём +1 — + 8°С, па паўднёвым усходзе да +12°С.

У Мінску прагназуецца кароткачасовы дождж, днём з мокрым снегам. Парывісты вецер. Тэмпература ноччу +3 — +5°С, днём +4 + 6 ° С (адчуваецца, як 1-2 ° С).

На наступным тыдні істотнага пацяплення чакаць не даводзіцца, захаваецца халоднае з ападкамі надвор’е.