На трэцім кіламетры шашы Маладзечна-Ілья 24-гадовы кіроўца аўтамабіля “Аўдзі” не справіўся з кіраваннем на павароце і з’ехаў у кювет. Тут машына перакулілася ў канаву з вадой.

32-гадовая пасажырка атрымала траўмы. У час здарэння жанчына не была прышпіленая рамянямі бяспекі.

Пасля ДТЗ кіроўца выклікаў хуткую дапамогу, а сам пайшоў дамоў.

Супрацоўнікі ДАІ знайшлі яго па месцы жыхарства ў нецвярозым стане.

Пацярпелую даставілі ў бальніцу з цяжкімі траўмамі і пераахадлоджаннем арганізма.

БелТА.