Амаль 300 000 маладых дрэў, больш за 1000 гектараў, прыбраных ад смецця – такія вынікі добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу” ў нацыянальным парку “Нарачанскі”.
За тыдзень дрэвы пасадзілі на тэрыторыі 72 гектары. У асноўным працавалі там, дзе ў мінулым годзе лес пашкодзіў ураган.
Ад смецця і бытавых адходаў прыбралі каля тысячы гектараў лесу ля аўтамабільных дарог і населеных пунктаў Мядзельшчыны.
Пра гэта распавялі ў нацыянальным парку “Нарачанскі”.
narochpark.by
narochpark.by
narochpark.by