Маладзечанскі аўтапарк арганізуе дадатковы маршрут на могілкі на Радаўніцу. Аўтобус будзе ісці ад плошчы Старое Места да Лазаўца.

21-24 красавіка

Ад Старога Места аўтобусы будуць адпраўляцца ад школы №5 у

  • 10:00, 10:50, 11:40, 12:30, 13:20, 14:10, 15:00, 15:50.

Ад прыпынку “Могілкі Лазавец” аўтобусы будуць адпраўляцца ў

  • 10:25,  11:15,  12:05,  12:55,  13:45,  14:35,  15:25,  16:15.

Гарадскі транспарт

  • 22-25 красавіка – па графіку выхаднога дня.

Прыгарад

  • 21 красавіка – па раскладзе пятніцы
  • 22 красавіка – па раскладзе суботы
  • 23-25 красавіка – па раскладзе нядзелі.

Міжгорад

  • Маршрут Маладзечна – Мінск будзе працаваць усе дні без змяненняў.
  • Маршрут Маладзечна – Бараўляны ад 22 да 25 красавіка працаваць не будзе.

25 красавіка

На Радаўніцу ад 9:00 да 16:40 будуць ездзіць дадатковыя аўтобусы да Лазаўца з інтэрвалам кожныя 12 хвілін. Пасадка будзе праходзіць каля школы №5.

Аўтобусы па рэгулярным маршруце №5 на ўчастку ад Старога Места да вуліцы Велікасельскай будуць хадзіць праз АЗС “Юнайтэд Компані”.

Аўтобусы па рэгулярным маршруце №6 будуць хадзіць па графіку рабочага дня (тры аўтобусы), маршрут будзе працягнуты да прыпынку “Вёска Насілава”.

Вілейка

Па словах вядучага інжынера аддзела перавозак Вілейскага аўтапарка Тамары Субач, на Радаўніцу, 25 красавіка, пусцяць тры дадатковыя аўтобусы.

Два з іх – па маршруце №3 “Аранжэрэя – вуліца Ведаў” і адзін – па маршруце №5 “Макаўе – вуліца Валынца”.

Дадатковыя аўтобусы на маршруце №3 пачнуць працаваць ад 09:30, па маршруце №5 – ад 09:10. У 15:00 дадатковыя аўтобусы скончаць працу.