Ад 20 па 25 красавіка не толькі па Маладзечне, але і па ўсёй Мінскай вобласці пройдзе акцыя, дэвізам якой стануць словы: “Дзіця – галоўны пасажыр”.

У гэты час супрацоўнікі ДАІ нададуць вялікую ўвагу таму, якім чынам ажыццяўляецца перавозка дзяцей.

З павышанай уважлівасцю будуць патрулявацца выезды са школ і дзіцячых садкоў.

– Паклапаціцеся пра тое, каб ваша дзіця знаходзілася ў спецыяльным крэсле або ў бяспечным прыстасаванні для перавозкі, – звярнуў увагу начальнік Маладзечанскай ДАІ Дзмітры Юркевіч.