У пятніцу, 21 красавіка, днём у паўночна-заходніх раёнах, а ў суботу, 22 красавіка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду.

У пятніцу ўначы пераважна без ападкаў, а раніцай на паўночны заходніх раёнах краіны падыдзе атмасферны фронт, там чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Ноччу ад -1 да -9, па ўсходзе пры праясненнях да -10. Днём ад +4 да +10, па поўдні да +12.

У суботу на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём па паўночным захадзе – з мокрым снегам. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу ад +1 да +6, днём ад +4 да +11.

Паводле tut.by.