Яна выконвае мноства розных функцый, чым падкрэсліваецца яе важнасць для падтрымання здароўя. Існуе ні шмат ні мала, а 14 найлепшых і найгоршых прадуктаў для вашай печані. Магчыма, піша likar.info, іх набярэцца і больш, але гэтыя “супер” і “анты” на ўсе 100%!

Аўсяная каша

Фота gomedclinic.info.

Фота gomedclinic.info.

Так, так. Ужо колькі можна казаць пра яе!.. І ўсё ж мы зноў за сваё: у аўсянцы знойдзеныя біялагічна актыўныя рэчывы, якія аказваюць спрыяльнае ўздзеянне на працу печані, падстраўнікавай і шчытападобнай залоз. Да таго ж ежа з вялікай колькасцю клятчаткі можа дапамагчы вашай печані добра функцыянаваць. Навукоўцы сцвярджаюць, што аўсяная каша дапамагае пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў і тлушчу на жываце, дзякуючы чаму печань будзе знаходзіцца ў здаровым стане. Галоўнае, правільна выбірайце шматкі (зерне вельмі доўга варыцца, але калі вы перфекцыяніст, тады ўжывайце кашу з зерня, а яшчэ лепш прарошчанае зерне). Шматкі выбірайце буйнейшыя і таўсцейшыя (“Геркулес” і “Экстра 1”). Іх вырабляюць з суцэльных зерняў, у іх захоўваюцца карысныя алеі, мінералы і вітаміны.

Тлусты прадукт – вораг вашай печані

Гамбургеры і бульба-фры дакладна не захаваюць ёй здароўе. Калі есці занадта шмат прадуктаў з высокім утрыманнем насычаных тлушчаў, то гэта абцяжарыць яе працу. З часам такое харчаванне можа прывесці да запалення печані, падстраўнікавай залозы. Таму калі вы ў наступны раз зойдзеце ў рэстаран хуткага харчавання, спыніце свой выбар на салаце.

Брокалі

Амерыканскія навукоўцы сцвярджаюць, што брокалі абараняе ад неалкагальнай тлушчавай хваробы печані. Акрамя таго, у 2016 годзе навукоўцы з Універсітэта штата Ілінойс у сваім артыкуле, апублікаваным у часопісе Journal of Nutrition, паведамілі, што рэгулярнае спажыванне брокалі зніжае рызыку развіцця раку печані. Спосабаў прыгатавання гэтай гародніны шмат. Вядома, самы просты – брокалі на пары, але не ўсім па смаку прыйдзецца такая дыетычная ежа.

Цукар, выйдзі вон!

Занадта шмат прысмакаў можа негатыўна адбіцца на вашай печані. Чаму? Справа ў тым, што печань перапрацоўвае цукар у тлушч. Занадта шмат цукру? Печань вырабіць шмат тлушчу і ён пачынае назапашвацца ў арганізме. У рэшце рэшт у вас дыягнастуюць атлусценне печані. Так што зрабіце добрую справу для сваёй печані – не ешце шмат прысмакаў.

Зялёны чай

Фота visitnsw.com.

Фота visitnsw.com.

У зялёным чаі прысутнічаюць антыаксіданты – катэхіны. У навукоўцаў ёсць доказы таго, што гэтыя арганічныя рэчывы з групы флаваноідаў могуць знізіць рызыку развіцця некаторых відаў раку, у тым ліку і раку печані. Катэхінаў шмат у свежым зялёным чаі, які п’юць гарачым. А вось у гатовых да ў спажыванні напоях пад назвай “зялёны чай”, якія прадаюцца ў супермаркетах, іх значна менш.

Вада

Здароўе печані шмат у чым залежыць ад таго, ці ёсць у чалавека лішнія кілаграмы. Таму трэба падтрымліваць нармальную вагу цела. Для гэтага паспрабуйце піць замест салодкіх газаваных безалкагольных напояў звычайную ваду (натуральна, бутыляваную). Вас прыемна здзівіць зніжэнне колькасці спажываных калорый.

Міндаль

У арэхах, асабліва ў міндалі, шмат вітаміну Е (ён з’яўляецца магутным антыаксідантам) і розных пажыўных рэчываў, якія, згодна з даследаваннямі, абараняюць ад тлушчавай хваробы печані. Да таго ж, міндаль карысны для сэрца, а ў артыкуле навукоўцаў з Каліфарнійскага універсітэта, апублікаванага ў мінулым годзе ў часопісе Cancer Letters, гаворыцца, што ён таксама зніжае рызыку раку тоўстай кішкі. Таму дадавайце міндаль у салаты або проста ешце яго, калі вам раптам захочацца перакусіць.

Кава

Фота miridei.com.

Фота miridei.com.

Навукоўцы сцвярджаюць, што 2-3 кубкі кавы ў дзень абараняюць печань ад уздзеяння празмернай колькасці алкаголю і нездаровых прадуктаў харчавання. Таксама ёсць доказы, што гэты напой зніжае рызыку развіцця раку печані.

У 2016 годзе англійскія навукоўцы з універсітэта Саўтгемптана правялі мета-аналіз дзевяці даследаванняў і прыйшлі да высновы, што рэгулярнае спажыванне кавы ў невялікіх колькасцях абараняе ад цырозу печані. Вынікі гэтага мета-аналізу былі апублікаваныя ў часопісе Alimentary Pharmacology & Therapeutics.

Солі менш

Арганізму чалавека патрэбная соль, але не ў такіх колькасцях, у якіх многія з нас яе спажываюць. Калі ў вашым рацыёне шмат натрыю (г. зн. солі), то гэта можа прывесці да фіброзу, які з’яўляецца першай стадыяй рубцавання печані. А адсюль ужо недалёка і да цырозу. Старайцеся есці менш апрацаваных прадуктаў. Ешце свежую, а не кансервавануюя гародніну. І наогул – схавайце сальніцу!

Шпінат

У ліставай зеляніне, асабліва ў шпінаце, шмат антыаксіданту пад назвай глутаціён. Ён дапамагае печані добра функцыянаваць. Дарэчы, печань сама выпрацоўвае глутаціён, але часам яго бывае недастаткова. Таму рэкамендуем уключыць у ваш рацыён шпінат. У шпінаце таксама шмат бэта-караціну, які зніжае рызыку з’яўлення астмы, а таксама калію, з дапамогай якога паніжаецца артэрыяльны ціск. У рэшце рэшт, гэта выдатная аснова для многіх салат.

Чарніцы

Фота Ansar.ru.

Фота Ansar.ru.

У чарніцах у вялікай колькасці ўтрымліваюцца пажыўныя рэчывы пад назвай поліфенолы. Гэтыя рэчывы абараняюць ад неалкогольной тлушчавай хваробы печані, якая часта звязана з высокім узроўнем халестэрыну і атлусценнем. Калі вы не любіце чарніцы або яны не прадаюцца ў вашым горадзе, то на поліфенолы багаты чорны шакалад. Таксама гэтыя рэчывы ў дастаткова вялікай колькасці прысутнічаюць у аліўках і слівах.

Алкаголь яна не любіць

Калі вы будзеце піць занадта шмат алкаголю, то гэта нанясе шкоду вашай печані. З часам можа развіцца цыроз печані. Шкоду можа нанесці і нерэгулярнае ўжыванне алкаголю ў вялікай колькасці. Жанчынам дастаткова аднаго келіха віна ў дзень, а мужчынам – два келіхі.

Спецыі

Хочаце захаваць адначасова ў здаровым стане печань і сэрца? Тады не забывайце пра спецыі, асабліва пра арэгана, шалфей і размарын (таксама рэкамендуем звярнуць увагу на карыцу, кары і кмен). Яны з’яўляюцца багатай крыніцай карысных поліфенолаў. Да таго ж дзякуючы выкарыстанню спецый можна скараціць выкарыстанне солі.

Снэкі прыбраць

Усім вядома, што ў снэках, напрыклад, у чыпсах, шмат цукру, солі, тлушчу. Натуральна, гэта не прыносіць карысць вашай печані. У многіх краінах ужо змагаюцца з агульнадаступнасцю снэкаў, з школ прыбіраюць аўтаматы з такімі прадуктамі. Тым не менш, яны па-ранейшаму прысутнічаюць у многіх гандлёвых кропках. Таму загадзя паклапаціцеся пра здаровы перакус (напрыклад, носіце з сабой садавіну ці іх сушаныя варыянты).

Паводле «Нашай Нівы».