Толькі з бабра, з аленінай і з дадаткам мяса дзікай качкі – увесь гэты набор-жахлівы сон “зялёных” можна будзе прадэгуставаць ужо 27 красавіка падчас выставы “Паляванне і рыбалоўства. Вясна-2017”.

Каўбасу наўмысна рабілі сыравэнджанай, каб, па словах начальніка аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Сяргея Шастакова, яна захавала ў сабе максімум карысных ўласцівасцяў. Колькасць спецый у навінцы будзе мінімальнай.

Колькі будзе каштаваць такі прадукт, пакуль не паведамляюць, бо выпусцілі толькі пробную партыю на тэсціраванне. У міністэрстве спадзяюцца, што невялікія раённыя прадпрыемствы, што займаюцца мясам, з задавальненнем возьмуць баброў на перапрацоўку, бо гэта “эксклюзіўны і перспектыўны занятак”.

Нагадаем, шмат беларусаў былі супраць таго, каб жывёліну выкарыстоўвалі ў якасці ежы. Актывісты нават стварылі адпаведную петыцыю, пад якой падпісаліся больш за 130 тысяч чалавек. Але яна засталася незаўважнай.

Паводле «Нашай Нівы».