Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы.

Вецер будзе паўднёвым: ноччу парывістым, раніцай і днём — да моцнага.

Начная тэмпература паветра складзе ад -1 да +5 градусаў. Днём будзе +9 … 15 градусаў са знакам плюс, па поўдні прагназуецца да 19 градусаў цяпла.

Сіноптыкі абвясцілі на 25 красавіка аранжавы ўзровень небяспекі, бо на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру да 15—20 м/с, у Мінску ў ранішнія і дзённыя гадзіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с.