У рэдакцыю “Рэгіянальнай газеты” звярнулася Вольга Рухля. Яе старэйшай дачцэ, 32-гадовай Алене, патрэбная дапамога.

– Летась у ліпені яна трапіла ў цэнтральную раённую бальніцу ў Маладзечне, – расказвае жанчына. – Там ніяк не маглі вызначыць, у якое аддзяленне пакласці, бо немагчыма было  дакладна паставіць дыягназ. Накіравалі ў гастрааддзяленне. У ім прабыла нядоўга – адправілі ў Бараўляны, каб пацвердзіць мяркуемы дыягназ.

У пачатку жніўня дыягназ пацвердзілі – апластычная анемія цяжкай ступені. Гэта асаблівая група захворванняў сістэмы крыві, якая характарызуецца зніжэннем колькасці ўсіх клетак крыві без прыкмет пухліннага працэсу.

Захворванне сустракаецца ў 6-13 выпадках на адзін мільён насельніцтва ў год.

Хварэць могуць як мужчыны, так і жанчыны любога ўзросту, але часцей пасля 50 гадоў.

Падчас хваробы ў чалавека зніжаецца ўзровень гемаглабіну. Як вынік, чалавек адчувае слабасць, галавакружэнне, змяншаецца працаздольнасць, перыядычна страчваецца прытомнасць, шум у вушах, колючыя болі ў грудной клетцы. Павышаецца кроватачывасць, зніжаецца колькасць лейкацытаў, якія выконваюць абаронныя функцыі.

Сваякі не могуць стаць донарамі

Хутка сям’і паведамілі, што неабходны донар і што трэба ехаць у Бараўляны, адтуль у Мінскую клініку трансплантацый. Там брату Сяргею і сястры Надзеі зрабілі неабходныя аналізы. Аднак ствалавыя клеткі донараў і хворай не супадаюць.

Летась у кастрычніку Алене далі першую групу інваліднасці.

Ад жніўня і да цяперашняга часу жанчына часта знаходзіцца ў бальніцы ў Бараўлянах, як мінімум па два тыдні. Ёй робяць пераліванне крыві, такім чынам павялічваюць гемаглабін і трамбацыты, даюць таблеткі.

– Без гэтых працэдур Алена можа знаходзіцца дома каля двух-трох тыдняў, – расказвае маці. – Ёй выпісалі лекі, якіх няма ў Маладзечне, часта ездзім па іх у Мінск.

Фота забяспечанае Вольгай Рухляй.

Фота забяспечанае Вольгай Рухляй.

Аднак нават з дапамогай таблетак цяжка падтрымліваць гемаглабін і трамбацыты ў норме. Таму Алена большую частку часу знаходзіцца ў бальніцы.

– Унукі часова жывуць у нас з сярэдзіны лета, – расказвае Вольга Рухля. – Унучка Віялета ходзіць у другі клас, а ўнук Дзяніс заканчвае садок. Дзеці часта не бачацца з мамай праз тое, што яна ў бальніцы. Толькі чуюць яе голас па тэлефоне.

На лячэнне трэба шалёныя грошы

Па інваліднасці жанчына атрымлівае каля 200 рублёў, на дзяцей па 80 рублёў. Гэтых грошай часта не хапае на лекі, а на лячэнне тым больш складана назбіраць. Таму сям’я просіць дапамогі ва ўсіх неабыякавых людзей.

Алену ўнеслі ў базу дадзеных для пошуку донара. На гэта трэба 40 тысяч долараў, а на лячэнне і аднаўленне яшчэ больш – такія грошы вельмі цяжка знайсці. Таму сям’я ў 2016 годзе адкрыла дабрачынны рахунак.

Алене прапанавалі прайсці лячэнне ў клініцы Асута ў Ізраілі. Аднак расцэнкі на лячэнне для сям’і проста непад’ёмныя.

Донарская перасадка коснага мозгу каштуе 210 тысяч долараў, 17 тысяч долараў – пошук донара.

Сваяцкая перасадка коснага мозгу – 155 тысяч долараў, 17 тысяч долараў – аналізы на сумяшчальнасць.

Уласная перасадка коснага мозгу – 105 тысяч долараў, 26 тысяч долараў – лекавыя прэпараты.

Аплата ўсіх працэдур адбываецца па фіксаваных цэнах бальніцы без нацэнак і пасярэднікаў. Арганізацыйныя паслугі, суправаджэнне супрацоўнікамі каардынацыйнага аддзела ў бальніцы, паслугі перакладчыка, уключаючы сінхронны пераклад, кругласутачная інфармацыйная падтрымка – бясплатна.

Як дапамагчы грашыма

Фота murashdom.ru.

Фота murashdom.ru.

Дабрачынныя рахункі адкрытыя ў філіяле №601 ААТ “ААБ Беларусбанк” у Маладзечне па вуліцы Прытыцкага, 13

Беларускія рублі

Транзітны рахунак №3819382105556 на дабрачынны рахунак №000037 у філіяле №601/Аперацыйная служба

Еўра

Транзітны рахунак №3819382108407 на дабрачынны рахунак №000110 у філіяле №601/Аперацыйная служба

Долары ЗША

Транзітны рахунак №3819382108407 на дабрачынны рахунак №000110 у філіяле №601/Аперацыйная служба

Расійскія рублі

Транзітны рахунак №3819382108407 на дабрачынны рахунак №000027 у філіяле №601/Аперацыйная служба

Прызначэнне плацяжу – збор сродкаў на лячэнне і рэабілітацыю Алены Аляксандраўны Рухлі.