Заўтра «Рэгіянальная газета» адзначае 22 гады. Сёлета мы ў свой Дзень нараджэння вырашылі зладзіць ні што іншае, як прыборку, і запрашаем да яе далучыцца.

Прыбіраць мы будзем сквер каля ГЦ «Тройка», які месціцца каля касцёла. Усе патрэбныя прылады забяспечыць рэдакцыя. Прыходзьце ў рабочым адзенні і з вясёлым настроем!

Мы плануем прыбрацца, а пасля зладзіць невялікі пікнік.

Каб не згубіцца, можаце званіць на нумар +375 33 667-19-77 (Зоя).