Аднак на даляглядзе праглядаецца і прасвет.

У Гомелі ўжо сёння да +20, уяўляеце? Уначы там ад +9 да +11. Прыкладна такое надвор’е там прагназуецца на ўвесь наступны тыдзень. Дажджы там скончацца ў пятніцу.

У Мінску, цэнтры, Віцебску і на поўначы пацяплее ад суботы. Там таксама тэмпературы будуць паднімацца ад +14да +19 удзень. У той жа час да нядзелі тут працягнуцца залевы.

А вось на Берасцейшчыну і Гарадзеншчыну хваля цяпла насунецца, найхутчэй толькі ад панядзелка. А моцныя дажджы там будуць ісці да суботы.

Як толькі тэмпературы ўздымуцца вышэй за 10 і прыгрэе сонейка, пачнуць расцвітаць сады і майскія кветкі.

Паводле «Нашай Нівы».