– Слоган конкурсу сёлета Celebrate Diversity, таму нам хацелася паказаць свету, у тым ліку, разнастайнасць беларускай мовы, бо “Еўрабачанне” актыўна глядзяць беларусы ў іншых краінах, – распавёў журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін, які будзе каментаваць другі паўфінал “Еўрабачання” на беларускай мове. 

Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу Белтэлерадыёкампаніі.

Як распавёў Перлін, ён плануе “не толькі традыцыйна сачыць за каментарамі гледачоў у сацыяльных сетках Twitter і Facebook, але і ўпершыню ў Instagram адлюстроўваць тое, што адбываецца ў каментатарскай кабіне ў канкрэтную хвіліну”.

Паводле “Нашай Нівы”.