У маі і чэрвені будуць гідраўлічныя выпрабаванні цеплавых сетак. Яны пройдуць ад 10 мая да 6 чэрвеня. Гарачую ваду плануюць адключаць у два заходы.
Ад 10 да 23 мая
Пройдзе апрасоўка цеплавых сетак зоны міні-ТЭЦ. Гарачая вада будзе адсутнічаць па наступных аб’ектах:
– Вялікі Гасцінец – усе жылыя дамы і аб’екты з дома №64 (па цотным баку) і з жылога дома №85 (па няцотным баку) уключна ў бок ЗМК;
– раён Здземелева;
– гарадская бальніца №1;
– басейн;
– раён Гелянова;
– вуліца Багдана Хмяльніцкага, дамы №№42, 44, 44-а, 46, 48, 5, 7, 9, 3, 3-а, 3-б;
– вуліца Талстога, дамы №№1, 3, 3-а, 5, 10, 12, 8, 4, 2;
– гандлёва-эканамічны каледж;
– дзіцячыя сады №№6, 26, 15, 4, 17, 12, 27, 9, 16;
– вуліца Віленская, дамы №№1, 3, 5, 7, 9, 2, 4, 6, 8, 10;
– вуліца Валынца, дамы №№7, 9, 10;
– вуліца Прытыцкага, дамы №№6, 10, 12, 14, 16, 18, 25, 27;
– дзіцячая школа мастацтваў;
– гатэль “Маладзечна”;
– Палац культуры;
– Следчы камітэт;
– КДБ;
– музей;
– суд;
– кінатэатр “Радзіма”;
– Беларусбанк;
– БПС-банк;
– БелБізнесБанк;
– вуліца Грамадоўская, дамы №№8, 12, 14, 19-а;
– вуліца Буйніцкага,
– вуліца Лібава-Роменская, дамы №№1, 1-а, 1-б, 51, 47, 45, 49;
– вуліцы Лебедзеўская, Чкалава, Таміліна, Галіцкага;
– вуліца Бухаўшчына, дом №60;
– лазня №2;
– сярэдняя школа №2;
– гімназія №7.
Ад 24 мая да 6 чэрвеня
Апрасоўка цеплавых сетак зоны кацельні-2. Гарачай вады не будзе на наступных аб’ектах:
– Вялікі Гасцінец, ад жылога дома №68 (па цотным баку) да мікрараёна №11 уключна, ад дома №107 (па няцотным баку) да мікрараёна №6 уключна;
– дзіцячыя сады №№1, 2, 7, 8, 10, 11, 14, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 34, 35, 61;
– мікрараёны №№4, 6, 10;
– Вялікае Сяло;
– Залінейны раён;
– раён станказавода;
– раён №11 Усходні,
– вуліцы Янкі Купалы, Касманаўтаў, Францішкі Скарыны, Будаўнікоў, Ламаносава;
– вуліца Багдана Хмяльніцкага (акрамя дамоў №№42, 44, 44-а, 46, 48, 5, 7, 9, 3-а, 3-б);
– вуліца Віленская (акрамя жылых дамоў ад №1 да №10 уключна);
– вуліца Валынца (акрамя жылых дамоў №№7, 9, 10);
– вуліца Прытыцкага, дамы №№1, 2, 3, 4, 5, 7, 8, 9, 11;
– вуліца Грамадоўская (акрамя жылых дамоў №№8, 12, 14, 19-а);
– вуліца Лібава-Роменская (акрамя жылых дамоў №№1, 1-а, 1-б, 51, 47, 45, 49);
– вуліца Магістральная, дамы №№1, 1-а, 3, 5;
– лазні №№1, 4;
– пазаведамасная ахова;
– Аграпрамбанк;
– вуліца 17 Верасня – жылыя дамы №№1, 3, 5;
– вуліца Таўлая;
– сярэднія школы №№1, 4, 6, 8, 9, 10, 11, 12, 14, сярэдняя адукацыйная школа мастацтваў, інтэрнаты №№1, 2, ДЮСШ, ГЦ Тройка”, ГАЦ “Модуль”, спартыўна-забаўляльны цэнтр “Лядовы палац”, летні амфітэатр;
– вуліца Снежная, дамы №№2, 4, 6, 8, 10;
– гарадская паліклініка, раённая бальніца, дзіцячая бальніца.
Падчас апрасоўкі магчымыя пашкоджанні цеплатрас. У выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых работ, адключэнне гарачага водазабеспячэння не будзе перавышаць 14 дзён.
За пашкоджанне ўнутраных сістэм ацяплення і воданагравальнікаў маладзечанскія электрасеткі не нясуць адказнасці.
Просяць усіх гараджан і спажыўцоў цеплавой энергіі ў выпадку знаходжання працякання вады альбо выпарэння з зямлі, калодзежаў, правалаў грунту тэрмінова паведаміць па тэлефонах: (80176) 54-62-70, 73-67-32, 151.
Калі адключаць гарачую ваду ў Вілейцы
Па словах начальніка міні-ТЭЦ Вілейкі Уладзіміра Палачанскага, гідраўлічныя выпрабаванні цепласетак у горадзе пачнуцца ад 15 мая. Да 28 мая віляйчане будуць без гарачай вады.