Напачатку красавіка невядомыя скралі геасетку ў Валожыне.

Паўз горад будуюць дарогу Мінск-Гродна.

Ноччу з восьмага на дзявятага красавіка невядомыя скралі геасетку, неабходную для ўмацавання дарожнага пакрыцця.

Па словах следчага Аляксандра Барахоўскага, у здарэнні ёсць віна і саміх будаўнікоў: пасля таго, як рабочы дзень скончыўся, сетку пакінулі ў даступным месцы.

Валожынскі следчы камітэт шукае відавочцаў здарэння. Тых, каму што-небудзь вядома, следчыя просяць паведаміць па тэлефоне 8 (01772) 55-4-72.