Адкрыццё выставы адбудзецца а 15 гадзіне 28 красавіка ў выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча краязнаўчага музея.

На выставе будуць прадстаўленыя фотаздымкі з цыкла “Мова дрэў” і “Поры года”, у якіх аўтар паказвае незвычайную прыгажосць і непаўторнасць прыроды вілейскага краю.

Аўтар фотаздымкаў – Клаўдзія Дубовік, імя якой добра вядомае на Вілейшчыне. З яе вершамі, апавяданнямі, паэмамі і апошнім часам кнігай-эсэ пра сваю малую Радзіму “Багданава – вёска нашага дзяцінства”,  знаёмы многія віляйчане.

А цяпер вось і фотавыстава. І гэта не выпадкова. Клаўдзія Іванаўна – па прафесіі журналіст, знаёмства з асновамі фотажурналістыкі адбылося яшчэ ў студэнцкія гады і  з той пары  гэта стала для яе сапраўдным захапленнем.