Аднак, удакладняюць у Мінадукацыі, гэта не значыць, што школьнікі могуць бясплатна ездзіць толькі ад дома да школы і назад.

26 красавіка ўступіла ў сілу пастанова Мінадукацыі №15. Паводле дакумента, цяпер у ніжнім левым вуглу школьных даведак, па якіх дзеці ездзяць бясплатна, з’явіцца фатаграфія.

– Здымак патрэбен для таго, каб дакументам для праезду не карысталіся іншыя асобы, – тлумачыць Людміла Высоцкая, прэс-сакратар Міністэрства адукацыі.

Вось так будзе выглядаць даведка, якую можа папрасіць кантралёр.

Фота nn.by.

Фота nn.by.

Прэс-сакратар нагадала: вучням не трэба плаціць за праезд. Гэта замацавана пастановай Саўміна №202, у якім прапісана, што з 1 верасня па 30 чэрвеня школьнікі могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам ад дома да месца вучобы і назад. Што ж тычыцца іншых маршрутаў, рашэнне па ім прымаюць мясцовыя органы ўлады.

Тым не менш у Мінадукацыі ўдакладняюць: пастанова не абмяжоўвае дзяцей праездам ад дома да школы.

– Бо дзеці займаюцца ў секцыях, музычных школах, гуртках – і туды ім таксама неабходна дабірацца, – рэзюмуе Людміла Высоцкая.

Паводле “Нашай Нівы”.