7 мая ў 12:00 у Залессі на Смаргоншыне зладзяць свята народнай творчасці “Таямніцы бабулінага куфэрка”.
Па словах арганізатараў, на працягу ўсяго свята правядуць майстар-класы па саломапляценню, лазапляценню, ткацтву паясоў, бранаму ткацтву.
Таксама вы зможаце ўбачыць выставу вырабаў майстроў на “Рамесленай вуліцы”.
З канцэртнай праграмай вас сустрэнуць мясцовыя калектывы:
– Узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка”
– ДУА “Жодзішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа”
– Народны фальклорны калектыў вёскі Шутавічы
– Народны гурт народнай песні і танца”Вечарынка”дзяржаўнай установы культуры”Смаргонскі раённы цэнтр культуры”.
Пройдзе выступленне аматарскага тэатра мініяцюр “Вясёлы калейдаскоп” сектара культуры і вольнага часу “Крэўскі Дом культуры”.
На заканчэнне ўсіх запросяць на майстар-клас “Танцуем па-даўнейшаму”.