Угон мікрааўтобуса “Фіат” пракаментаваў старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч. Аказалася, затрыманы хлопец вінаваты яшчэ ў двух угонах.
Пасля таго, як сусед паведаміў жыхару Мясаты, што ягоны мікрааўтобус паехаў кудысьці ў лес, гаспадар “Фіата” разам з гэтым жа суседам паехаў шукаць сваю машыну.
Рухаліся па слядах колаў. Ехалі па лесе, угнаную машыну знайшлі ў рэчцы Уша. Тут жа былі ключы ад аўтамабіля “Форд”, якія, высветлелі пазней, належаць жыхару Краснага.
Вінаватага затрымалі. Гэта 18-гадовы навучэнец аднаго з ліцэяў, жыхар Краснага.
Па словах Юрыя Багушэвіча, высветлілі, што сёлета ў лютым хлопец уганяў машыну ВАЗ, а ў сакавіку – грузавы аўтамабіль”Рэно”.