На раённы этап конкурсу прыйшло 85 заявак.

Дзеці выступалі ў чатырох узроставых групах: пачатковая школа, пяты-шосты клас, сёмы-восьмы клас і дзявяты-дзясяты клас.

Журы рыхтуецца да працы: Таццяна Атрошанка, Таццяна Буйко, Наталля Шульжыцкая.

Журы рыхтуецца да працы: Таццяна Атрошанка, Таццяна Буйко, Наталля Шульжыцкая.

Журы, у склад якога ўвайшлі педагогі, пісьменнікі і бібліятэкары, неабходна было выбраць па аднаму пераможцу ў кожнай групе для выступлення на абласным этапе. 

Ілля Грынюк чытаў верш Панчанкі.  Фота Аксаны Ярашонак.

Ілля Грынюк чытаў верш Панчанкі. Фота Аксаны Ярашонак.

У маі ў Мінскай аобласці Маладзечна прадставяць Мацвей Губін, Эвяліна Дунчанка, Аляксей Ляшковіч і Юлія Аноп. Першыя два пераможцы з сельскіх школ, апошнія два з гарадскіх.

Мікіта Шыбека з сёмай гімназіі.

Мікіта Шыбека з сёмай гімназіі.

Верш чытае Улляна Альховік. Фота Аксаны Ярашонак.

Верш чытае Улляна Альховік. Фота Аксаны Ярашонак.

Сёлета конкурс “Жывая класіка” прысвяцілі 500-годдзю кнігадрукавання. Таму шмат вершаў чыталі пра Скарыну, кнігу, родную мову. Гучалі вершы Янкі Сіпакова, Алены Ліхадзіеўскай, Віктара Шніпа, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Міхася Пазнякова.

Аднак з канкурсантак чытала верш паэткі з Краснага Алены Ліхадзіеўскай.

Аднак з канкурсантак чытала верш паэткі з Краснага Алены Ліхадзіеўскай.

Арына Курсава чытае верш Янкі Сіпакова Кантрабанда.

Арына Курсава чытае верш Янкі Сіпакова Кантрабанда.

Сярод хібаў члены журы адзначылі, што неадпаведнасць некаторых вершаў тэме кнігадрукавання і ўзросту чытальнікаў.

Таццяна Атрошанка аб'яўляе пераможцаў.

Таццяна Атрошанка аб’яўляе пераможцаў.

Паэтка Таццяна Атрошанка ўручае ўласную кнігу і дыск юнай паэтцы з Чысці Дар'і Мандрык.

Паэтка Таццяна Атрошанка ўручае ўласную кнігу і дыск юнай паэтцы з Чысці Дар’і Мандрык.

Аляксей Ляшковіч, пераможца ў сваёй ўзроставай катэгорыі і ўдзельніца Арына Курсава.

Аляксей Ляшковіч, пераможца ў сваёй ўзроставай катэгорыі і ўдзельніца Арына Курсава.