Як паведамілі BrestCITY.com відавочцы, ніякіх пакупак мужчына не рабіў, і неўзабаве (ужо на выхадзе з гандлёвага цэнтра), яго забрала міліцыя.

– 28 красавіка 2017г. каля 18:15 берасцеец 1961 года нараджэння з хуліганскіх памкненняў знаходзіўся ў аголеным выглядзе ў памяшканні ГЦ “Экватар” на вул. Гаўрылава. Затрыманы ў адміністрацыйным парадку супрацоўнікамі міліцыі, – пацвердзілі дадзены факт у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 КК РБ (“Хуліганства”).

Паводле «Нашай Нівы».

Нагадаем, што падобнае здарэнне было ноччу 4 сакавіка. Міліцыя затрымала ў Вілейцы двух аголеных маладых людзей.

Пачалося ўсё са спрэчкі на «слабо». Два нецвярозыя хлопцы разам з дзяўчатамі гулялі позна ўвечары па Вілейцы. Хлопцы паспрачаліся, што змогуць распрануцца дагала і ў такім выглядзе прайсціся па горадзе.

Маладым людзям пагражала крымінальная адказнасць. Але падстаў для крымінальнай справы ў парушэнні не знайшлі.