У Вілейцы сустрэліся з пісьменніцай

28 красавіка ў Вілейцы прайшлі незвычайныя заняткі. У рамках праекта малодшыя школьнікі пачатковай школы №6 і сярэдней школы №1 атрымалі дадковыя веды па роднай мове ў займальнай форме. Настаўнікам для іх стала беларуская пісьменніца Наталля Бучынская. Адмысловая праграма ўроку, якая праходзіць у гульнявой форме, дазваляе захапіць дзяцей сур’ёзнай і важнай тэматыкай.

“Удзел у праекце дае магчымасць сустрэцца з дзецьмі, для якіх, па сутнасці, і пішуцца казкі. Відаць, гэта і ёсць самая кароткаядарога да чытача – непасрэднае знаёмства.

Расказаць ім пра сваіх герояў, і, штовельмі важна, атрымаць адваротную сувязь ад свайго чытача. Ну, а перадусім – зрабіць імгненні яднання з роднай мовай яшчэ больш яркімі і пазнавальнымі”, – распаведала дзіцячая пісьменніца Наталля Бучынская.

Урок у Маладзечне.

Урок у Маладзечне.

У Маладзечне настаўнікам стаў вядучы “Падарожжа дылетанта”

28 красавіка ў Маладзечна прайшлі заняткі адукацыйнага праекта “Чытаем па-беларуску”. У яго межах малодшыя школьнікі сярэдніх школ №2, 4, 14 і гімназіі №6 атрымалі дадковыя веды па роднай мове. Настаўнікамі для іх сталі беларуская пісьменніца Наталля Бучынская і вядомы тэлевядучы Юрый Жыгамонт.

 

“Я вельмі рады, што магу сустракацца з маленькімі беларусамі ў рамках сацыяльнай ініцыятывы “Чытаем па-беларуску”.

На гэтых сустрэчах я імкнуся данесці да дзяцей усю прыгажосць беларускай мовы, распавесці пра тое, як важна ведаць сваю гісторыю і памятаць свае карані. Таму вельмі знакава, што заняткі ініцыятывы прайшлі у такім цудоўным горадзе з унікальнай гісторыяй”, –

пракаментаваў вядомы беларускі акцёр, тэлевядучы Юрый Жыгамонт.

У Вілейцы.

У Вілейцы.

У праекце пра нацыянальную культурную спадчыну школьнікам распавядаюць незвычайныя настаўнікі – вядомыя дзеячы культуры, спорту, тэатральнага мастацтва Беларусі. Аліна Талай, Зміцер Ліхтаровіч, Міхась Гарбачоў і шматлікія іншыя спартоўцы таксама прынялі ўдзел у займальных інтэрактыўных уроках па беларускай мове і літаратуры. А Раіса Баравікова, Юры Жыгамонт, Алёна Масла, Уладзімір Ліпскі і Наталля Бучынская з’яўляюцца сталымі настаўнікамі праекта.

Сацыяльны адукацыйны праект “Чытаем па-беларуску” перавысіў запланаваную колькасць удзельнікаў і ахапіў ужо больш за 20 000 малодшых школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Галоўная мэта сацыяльнага адукацыйнага праекта “Чытаем па-беларуску” – развіць цікавасць да беларускай мовы і культуры ў школьнікаў малодшых класаў і папулярызаваць чытанне на беларускай мове. На Міншчыне праект рэалізуецца пры падтрымцы упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.