У сераду, 3 мая, будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па захадзе краіны дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман.

У чацвер ноччу па паўднёвым захадзе, днём пераважна па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

5 мая пераважна па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

У чацвер і пятніцу ноччу – слабы туман.

У выхадныя тэмпература істотна не зменіцца.

У цэлым у маі па прагнозах сіноптыкаў сярэднямесячная тэмпература чакаецца каля кліматычнай нормы, па паўднёвым усходзе на градус вышэй за норму (норма ад +12 да +14), а месячная колькасць ападкаў мяркуецца больш за сярэднія шматгадовыя значэнні (кліматычная норма 49-72 мм).

Дзень

Тэмпература паветра ноччу

Тэмпература паветра днём

3 мая

ад +1 да +6

ад +12 да +18

4 мая

ад 0 да +7, па паўднёвым захадзе ад +8 да +10

ад +7 да +14, па паўднёвым усходзе ад +15 да +18

5 мая

ад 0 да +7, па паўднёвым захадзе ад +8 да +10, па Віцебскай вобласці пры праясненнях да -2

ад +10 да +17, па поўдні да +18

Паводле tut.by.