Супрацоўнікам Маладзечанскага РАУС пра буйную вытворчасць самагону паступіла аператыўная інфармацыя. Пасля праверкі самагонны апарат і буйныя ёмкасці з самагоннай брагай знайшлі ў хляве 61-гадовай жыхаркі вёскі Замосце на Маладзечаншчыне.

У другім памяшканні ў пластыкавых каністрах быў гатовы да рэалізацыі самагон.

Усяго знайшлі 21 тону брагі і 120 літраў гатовай прадукцыі. Гэта самая буйная ліквідацыя сурагату ў Мінскай вобласці за апошнія пяць гадоў.

Па інфармацыі міліцыі, вытворчасць алкаголю арганізаваў 39-гадовы зяць жанчыны. Ён ужо быў у полі зроку міліцыі за вытворчасць спіртнога.

“Бізнесмен” можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь (690 рублёў). Самагонны апарат канфіскуюць, спіртное і паўфабрыкаты самагону знішчаць.

Фота uvd-mo.gov.by.

Фота uvd-mo.gov.by.

Фота uvd-mo.gov.by.

Фота uvd-mo.gov.by.

Фота uvd-mo.gov.by.

Фота uvd-mo.gov.by.

Фота uvd-mo.gov.by.

Фота uvd-mo.gov.by.

Юры Кабакоў, першы намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС.