Сёння пачынаецца рэгістрацыя на ЦТ. Спецыяльна для абітурыентаў і іх бацькоў TUT.BY cклаў каляндар цяперашняй уступнай кампаніі. Усё пра тое, дзе і калі здаюць экзамены і прымаюць дакументы – у інфаграфіцы.
Інфаграфіка tut.by.
Як прымаюць дакументы ВНУ
12–17 ліпеня – ВНУ пачнуць прымаць дакументы на бюджэт і платнае.
12–14 ліпеня – прыём дакументаў ад выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці.
12–31 ліпеня – Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС будуць прымаць дакументы ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнае і не здаюць уступныя экзамены.
12 ліпеня – 2 жніўня – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Белауская дзяржаўная акадэмія музыкі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў будуць прымаць дакументы ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнае і не здаюць уступныя экзамены.
12 ліпеня – 4 жніўня – ВНУ будуць прымаць дакументы ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнае і не здаць уступныя экзамены.
*Калі праходзяць экзамены ў ВНУ
18–21 ліпеня – уступныя іспыты ў Акадэміі МУС, Магілёўкім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС.
18–26 ліпеня – уступныя экзамены Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.
18–25 ліпеня – уступныя іспыты для тых, хто паступае ў ВНУ сельгаспрофілю на “вочную” форму.
6–15 снежня – уступныя іспыты для тых, хто паступае ў ВНУ сельгаспрофілю на “завочную” форму.
15 лістапада – 5 снежня – установы ВНУ сельгаспрофілю пачнуць прымаць дакументы на “завочку”.
**Калі паступаць у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы
20 ліпеня – 3 жніўня – прыём дакументаў у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы на аснове агульнай базавай адукацыі за кошт бюджэту.
20 ліпеня – 14 жніўня – прыём дакументаў у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы на аснове агульнй базавай адукацыі на платную форму.
20 ліпеня – 9 жніўня – прыём дакументаў на бюджэт у сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы ад абітурыентаў, якія скончылі 11 класаў, а таксама на аснове прафеійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй.
20 ліпеня – 16 жніўня – прыём дакументаў на платнае ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы ад абітурыентаў, а таксама на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй.
15 чэрвеня – 20 жніўня – прыём дакументаў ва ўстановы прафеійна-тэхнічнай адукацыі на дзённую форму навучання. Калі на нейкія спецыяльнасці будзе недабор, тэрміны прыёму працягнуць да ўкамплектавання груп. Але не далей чым да 15 верасня.
15 чэрвеня – 20 жніўня – прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі на вячэрнюю форму навучання. А па спецыяльнасцях адукацыі “Селькая гападарка” – з 1 кастрычніка па 20 лістапада.
1 – 10 кастрычніка – прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі на завочную форму навучання.
Больш падрабязная інфармацыя на сайте Міністэрства адукацыі ў рубрыцы “Абітурыенту”.
Паводле tut.by.