Міністэрства культуры Беларусі возьме на кантроль сітуацыю, якая ўзнікла ў сувязі з патрабаваннем кампазітара Эдуарда Ханка забараніць выкананне шэрагу ягоных кампазіцый Ядвізе Паплаўскай – колішняй салістцы ансамбля “Верасы”, удаве нядаўна памерлага ўдзельніка гэтага ж калектыву Аляксандра Ціхановіча.

Днямі Эдуард Ханок прыгразіў судом Ядвізе Паплаўскай і кіраўніку ВІА “Сябры” Анатолю Ярмоленку, калі тыя ў абыход патрабаванняў заканадаўства аб аўтарскім праве будуць выконваць асобныя песні ягонага аўтарства.

У эфіры тэлеканала АНТ першая намесніца міністра культуры Ірына Дрыга ўдакладніла, што сутнасць прэтэнзій з боку Ханка вывучаецца, ведамства шукае спосабы, каб прапанаваць шляхі ўрэгулявання канфліктнай сітуацыі. Паводле чыноўніцы, да таго часу, пакуль пытанне не вырашанае, пры фармаванні канцэртных праграмаў будуць улічвацца патрабаванні заяўніка.

«Наша Ніва» паводле р.