5 мая маладзечанская філія беларускай асацыяцыі журналістаў выпраўляецца з гасцінцамі і падарункамі ў вілейскі прытулак для жывёл “Хачу дадому!”
Журналісты “Рэгіянальнай газеты” і партала “Край.by” вырашылі сабраць грошы і гасцінцы, каб дапамагчы гадаванцам прытулку.
А паколькі сярод нашых чытачоў, мы ведаем, ёсць неабыякавыя людзі, мы вам таксама прапануем далучыцца да нашай акцыі.
Ад сёння да пятницы ( 5 мая) да 15. 00 вы можаце прынесці ў рэдакцыю “Рэгіянальнай газеты” ( вуліца Вялікі Гасцінец 143, ГЦ “Тройка”, офіс 518):
сухі корм для жывёл,
старыя ваўняныя швэдары ( на падсцілку),
будаўнічыя матэрыялы (шклавата, пенапласт), каб уцяпліць прытулак,
пілавінне.
Ці проста грошы, якія вы можае перадаць арганізатару акцыі Наталлі Тур, якія пойдуць на тое, каб плаціць за паслугі ветэрынара і каб набываць лекі для жывёл.
Давайце разам зробім добрую справу.
Як вілейскія валанцёры шукаюць катам і сабакам новы дом. Хочаце дапамагчы? Чытайце як