2 мая на начлег у Палачаны прыйшлі ўланы напалеонаўскай вайны 1812г.

Гэта рэканструктары з клуба «Залатая шпора».

У іх з 1 мая пачынаецца дзевяцідзённы паход у касцюмах тых часоў.

У Палачаны прыбылі 13 коней і вершнікаў.

Кіруе клубам Павел Калінкоў.

Ён не проста кіраўнік клуба, але і камандзір 17-ага ўланскага палка Вялікага княства Літоўскага, які прымае ўдзел у многіх гістарычных фестывалях у Беларусі, Еўропе і Расіі.

Цяпер яго ўдзельнікі рыхтуюцца да фестывалю «Наполеоніка», каб як мага дакладней перадаць прыгажосць і зачараванне той эпохі.

Фотаздымкамі і інфармацыяй з чытачамі “Рэгіянальнай газеты” падзялілася наездніца з Палачанаў Алена Белавус.