З нечаканай праблемай сутыкнуліся жыхары Радашкавічаў.
Паблізу мястэчка запраўку закрылі на рэканструкцыю, таму мясцовыя кіроўцы вымушаныя ездзіць па паліва аж пад Мінск. Ці ў Маладзечна.
Мясцовы жыхар Дзмітры Рабушка кажа:
– Я працую ў Мінску, таму час ад часу запраўляюся ў сталіцы. Але, калі рухаешся ў бок Мінску, сапраўды, бліжэйшая запраўка месціцца толькі ў Ратамцы. Ёсць, праўда, запраўка ў самім Заслаўі, але туды трэба збочваць.
Аднак Дзмітры не кажа пра тое, што на запраўцы ў Заслаўі няма бензіну А-95.
Але не толькі запраўка ў Радашкавічах закрытая на рэканструкцыю.
Карыстальнікі рацыі “Без тармазоў” паведамляюць, што на рэканструкцыю закрытая запраўка “Беларуснафта” на трасе Мінск-Маладзечна паблізу Заслаўя.
Па тэлефоне нам адказалі, што запраўка будзе закрытая да канца мая.
Улічвайце гэта, шаноўныя вадзіцелі, калі выпраўляецеся ў далёкую дарогу.