Хлопцы расфарбавалі сцены пляцоўкі на тэму скейтбордынгу.

А яшчэ правялі двухдзённы майстар-клас з актывістамі “ЗОВіК”.

Вынік. Фота забяспечанае Вольгай Шляпо.

Вынік. Фота забяспечанае Вольгай Шляпо.

– Як любому майстэрству, графіці трэба вучыцца, – лічыць ўдзельніца майстар-класа, кіраўнік аб’яднання “ЗОВіК” Таццяна Цітуленка.

Па словах жанчыны, вельмі добра, што ў выніку сумеснай працы атрымаўся эстэтычна прыгожы аб’ект. Аднак большая заслуга тут майстроў, упэўненая яна. Хлопцы, якіх актывісты “ЗОВіКА” запрасілі ў Вілейку, займаюцца графіці прафесійна.

– Мы ж выступалі ў ролі падручных, – кажа Таццяны Цітуленка.

Яшчэ адна ўдзельніца, намеснік дырэктара вілейскага палаца культуры Вольга Шляпо, прызнаецца, што больш назірала за працэсам.

– Для мяне графіці – гэта нешта неспасцігальнае, – кажа Вольга. – У хлопцаў былі эскізы. Але здавалася, што яны ствараюць абстракцыі проста “з галавы”.

Вольга кажа, што не рызыкнула маляваць нешта сваё, толькі паспрабавала распыляць фарбу па заданых лініях. Ёй спадабалася, як кладзецца фарба адразу густым слоем. Вольга перакананая, што для майстэрства графіці патрэбная цвёрдая паслухмяная рука.

Таццяна Цітуленка (другая справа): графіці – нялёгкае рамяство.

Таццяна Цітуленка (другая справа): графіці – нялёгкае рамяство.

Інакш самы нязначны рух можа сапсаваць кампазіцыю. Аказалася, графіці маляваць не так хутка. Гэта вялікая праца. Але яна зачароўвае як саміх мастакоў, так і назіральнікаў.

 

І яшчэ адзін вынік. Фота забяспечанае Вольгай Шляпо.

І яшчэ адзін вынік. Фота забяспечанае Вольгай Шляпо.