Здарэнне адбылося ў 8.30 раніцы паблізу аўтазапраўкі ў 11 мікрараёне.

Маршрутка рухалася з боку Мінска па галоўнай дарозе. 

На выездзе з запраўкі ёй не саступіў кіроўца аўтамабіля Chrysler, які выязджаў з другараднай дарогі.

– Я вяртаўся з рэйса, – расказвае кіроўца маршруткі, – адзін. Пасажыраў у машыне не было. Ужо патэлефанаваў свайму кіраўніцтву. “Парадаваў”.

У машыне пашкоджаныя парогі, дэфармаваныя дзверы. 

Chrysler жа застаўся без бампера.

У аварыі ніхто не пацярпеў.