У Гомельскім раёне затрымалі мясцовага жыхара К. Мужчына выпіў і нанёс жанчыне цялесныя пашкоджанні з дапамогай рыдлёўкі.

«Я доўга не піў, з самага Новага года, – патлумачыў пазней К. – А тут жонка на працы, ёсць грошы, вось і сарваўся».

У адсутнасць жонкі ён набыў спіртное і запрасіў да сябе дадому двух кабет, каб прыемна правесці час.

Пасля застолля К. стаў прапаноўваць інтым, на глебе чаго паміж ім і адной госцяй адбыўся канфлікт. У ходзе канфлікту мужчына нанёс не менш за пяць удараў рыдлёўкай па розных частках цела сваёй знаёмай.

З сінякамі, а таксама пераломамі касцей пацярпелая дастаўлена ў бальніцу, дзе знаходзіцца на лячэнні. У цяперашні час яе жыццю нічога не пагражае.

У дачыненні да К. распачата крымінальная справа, яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі. Мужчына ўзяты пад варту.

«Наша ніва».