У Вілейцы зладзяць другі фрымаркет – бясплатны кірамаш дзіцячага адзення.
На гэты раз яе правядуць у фае вілейскага цэнтра дадатковай адукацыі па адрасу: вуліца Савецкая, 54.
Скрыню для рэчаў тут ужо паставілі 3 мая.
Па словах Ірыны Трубач, шматдзетнай мамы, якая арганізуе фрымаркет, усе жадаючыя могуць прынесці сюды дзіцячае адзенне, акрамя ніжняй бялізны і панчошных вырабаў.
Фрымаркет зладзяць 28 мая ад 11:00 да 14:00.