Па словах супрацоўнікаў каледжа, гэта не выпадкова. Прафесію кіроўцы аўтамабіля атрымліваюць больш за палову навучэнцаў. А некаторыя вучацца кіраваць у аўташколе пры каледжы. Акрамя таго, тут працуе абласны рэсурсны цэнтр па прафесіі «Слесар па рамонту аўтамабіля» і СТА.

 Фота забяспечанае Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечанае Святланай Мацукевіч.

Новы арт-аб’ект стварылі навучэнцы выпускных груп па прафесіі «Кіроўца аўтамабіля катэгорыі «С»; слесар па рамонту аўтамабіляў, электразваршчык». А дапамаглі хлопцам майстры вытворчага навучання Аляксандр Сільвановіч і Аляксандр Русак.

 Фота забяспечанае Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечанае Святланай Мацукевіч.

Па словах педагога-арганізатара каледжа Святланы Мацукевіч, супрацоўнікі ўпэўненыя, што лаўка з сапраўдным рулём, яркай панэллю і арыгінальнай каробкай перадач спадабаецца дзецям, якія жывуць побач. І магчыма, хтосьці з іх у будучым захоча вучыцца ў каледжы.

 Фота забяспечанае Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечанае Святланай Мацукевіч.

 Фота забяспечанае Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечанае Святланай Мацукевіч.