У нядзелю 7 мая ў Гародзьках прайшоў першы рэгіянальны фэст “Суседзі”.
стэчка месціцца на мяжы трох раёнаў: Валожынскага, Смаргонскага і Маладзечанскага. Адсюль і яго назва. Усе тут жывуць па суседству.
– Адметнасцю фэста, – кажа загадчык школы мастацтваў у Гародзьках Валер Язерскі, – ёсь тое, што ініцыятыва правядзення фэсту была знізу, ад простых мясцовых жыхароў. А работнікам культуры засталося гэту ініцыятыву падтрымаць.
Каля чатырох гадзін самадзейныя і клубныя артысты з Маладзечаншчыны, Валожыншчыны пелі і танцавалі перад гародзькаўцамі і гасцямі, якіх на пляцоўцы перад школай мастацтваў сышлося добра больш за сотню.
А ў той самы час побач мясцовыя ўмельцы праводзілі школкі па вырабе глінянага посуду, вучылі як зрабіць паштоўкі з пацерак і войлаку, вялі майстар-класы па вырабе лялек… Працавала і веламайстэрня.
Выступалі артысты з Беразінскага дома культуры – народны вакальны ансамбль “Беразіначка”, гурт народнага гумару “Дубінскія фанабэры” з Дубіны, фальклорны ансамбль “Гасцінец” з Ракава, самадзейны гурт “Гутатэлі” з невялічкай вёсачкі Лохаўшчына і шмат яшчэ самых розных выступоўцаў.
Нечаканасцю для некаторых аматараў сучаснай беларускай музыкі стала і выступленне Піта Паўлава, саліста ў мінулым гуртоў N.R.M., KRIWI, які раптам прызнаўся, што ён самы сапраўдны мясцовы, бо мае домік і кавалак зямлі ў той самай Лохаўшчыне!
Завяршальным акордам быў паказ у актавай зале школы толькі што знятага мясцовымі хлапчукамі фільма пра Гародзькі. Вучыў іх кінарэжысёрскаму, аператарскаму і журналісцкаму рамяству рэжысёр з Польшчы Даніэль Кермут.
Выступае “Беразіначка”.
Гледачы
Вітальнае слова “Суседзям” старшыні Валожынскага райсавета Сяргея Глінскага.
Усім хочацца свята.
Выратавальнікі прыехалі ў Гародзькі не толькі каб быць напагатове, усё ж масавае мерапрыемства, але таксама вучылі дзяцей і дарослых паводзінам у экстрэмальных сітуацыях. Або як такіх сітуацый пазбегнуць.
На фэсце ганаравалі старажылаў і ўручалі падарункі толькі што прыйшоўшым на свет. Гэтага пухнатага зайца папрасілі перадаць Антону Сліжу, які нарадзіўся 30 сакавіка. Шчаслівы тата Вадзім.
Гурт з Ракава “Гасцінец” радаваў старадаўняй музыкай, выступаў на сцэне, а таксама цягнуў у кола танцаў гледачоў.
Гурт “Гутатэлі” з Лохаўшчыны. Аўгіня і Уладзіслаў. Разам з мясцовымі дзяўчаткамі, якія яшчэ толькі вучацца спяваць для публікі.
Аўгіня Манцэвіч, Даша Івашанка, Аліна Шкут, Дыяна Болвах, Паліна Лявіцкая, Насця Гоман, Уладзіслаў Юркоў (Верасень).
Дзесяткі фотакамер, планшэтаў і смартфонаў фіксавалі кожнае імгненне фэста.
Тым часам на майстар-класах…
…Ля галерэі пад адкрытым небам…
… Ля скрыні пажаданняў.
Вясёлыя суседзі з Дубіны.
Калектыў з Мінска “Папараць”. Спявае Піт Паўлаў, гаспадар дамка і кавалка зямлі ў Лохаўшчыне.
Гурт народнай песні “Сваякі” з Валожына.
Чалавек, без якога, як сказалі вядучыя, не адбываецца ні адно свята на Валожыншчыне Вікенці Адамовіч, начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі чытае байкі.
Арганізатары свята Юля Лісіца і Аляксей Піскун з Лоска (у цэнтры), загадчык школы мастацтваў у Гародзьках Валер Язерскі, Аўгіня Манцэвіч з Лохаўшчыны (злева),
Гародзькаўскія хлопчыкі, якія паказалі зняты імі фільм пра сваю вёску, перад удзячнымі гледачамі.
Польскі кінарэжысёр Даніэль Кермут дапамагаў юным кінадакументалістам зрабіць свае першыя кадры ў жыцці.
Фота Аляксандра Манцэвіча.
Аб чым мараць у Гародзьках. Хлопчыкі знялі фільм пра сваю вёску