Гэта рэзананснае ДТЗ пракаментаваў Tut.by афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксей Клімовіч.

– 7 мая каля 22 гадзін кіроўца аўтамабіля BMW, рухаючыся па вуліцы Солтыса з боку Ваўпшасава, здзейсніў наезд на жанчыну з дачкой, якія пераходзілі па рэгуляваным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора. Пасля чаго ўрэзаўся ў тралейбус, што стаяў у суседняй паласе, – распавялі ў СК.

У выніку ДТЗ жанчына загінула на месцы. Яе дачку, двухгадовую дзяўчынку, з траўмамі даставілі ў бальніцу, яе жыццю нічога не пагражае.

Чацвёра мужчын, якія знаходзіліся ў салоне, таксама шпіталізаваныя.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння УСК па Мінску распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусі. Прызначылі шэраг экспертных даследаванняў. Праводзяць расследаванне.