Галоўнае свята краіны ў Вілейцы па традыцыі пачалося на плошчы Свабоды, куды прыйшлі нешматлікія ўжо ветэраны другой сусветнай. 

Каторы год запар ва ўрачыстасцях прымалі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнай місіі Азербайджана ў нашай краіне,  прадстаўнікі азербайджанскай дыяспары ў Беларусі. Побач узвышаецца помнік нацыянальнаму герою Азербайджана Двойчы герою Савецкага Саюза генерала Асланава, які вызначыўся ў ліпені 1944 пры вызваленні Вілейкі.

Удзельнікамі свята былі і ваеннаслужачыя расійскай ваеннай часці сувязі ля Вілейкі.

Пасля урачыстых прамоў, ускладання кветак да абеліска на плошчы Свабоды, мерапрыемствы перамясціліся на цэнтральны пляц горада: плошчу Леніна.

Віляйчане на плошчы Свабоды 9 мая 2017 года.

Святары іерэй Дзмітры Уласенка (справа) і дэкан Аляксандр Барыла сказалі памінальнае слова.

Нешматлікія ўжо ветэраны.

Старшыня Вілейскага райвыканкама Віктар Кот.

Слова да віляйчан кажа першы сакратар пасольства Азербайджана ў Беларусі Намік Вагіф аглы Ніфтулаеў. На вілейскай зямлі ваяваў адзін з самых вядомых сыноў Азербайджана Азі Асланаў.

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел расійскія маракі, якія служаць на вайсквай базе паблізу Вілейкі.

Выступае суворавец выпускнік вілейскай гімназіі «Логас» Давід Вятэха-Слуцкі.

Беларусь памятае.

Мерапрыемствы прадоўжыліся на плошчы Леніна.

Выступае выканальнік абавязкаў старшыні Вілейскага раённага савета Таццяна Цітуленка.

Вілейскія мажарэткі.

Танцуе малеча.

Хор ветэранаў.

Спартыўныя акрабаты з Вілейкі.

Скрыпічны ансамбль мясцовай школы мастацтваў.

Фота Аляксандра МАНЦЭВІЧА.