Калі вы не трапілі на святкаванне Дня Перамогі сёлета, то не перажывайце, можаце паглядзець мінулагадовы рэпартаж.

9 Мая 2016 года ў Маладзечне: выступленне мажарэтак, фота ля расфарбаванага лімузіна і бясконцыя чэргі за салдацкай кашай (Фота)

Сёлетняе свята адрознівалася хіба тым, што было халоднае надвор’е, таму чэргі за кашай і гарачым чаем былі яшчэ большыя. 

А 10 гадзіне раніцы пачалося шэсце ад Цэнтральнай плошчы да брацкай магілы па вуліцы Драздовіча. У шэсці прынялі ўдзел і ваенныя, і працоўныя калектывы, і школы раёну. 

Аднымі з першых пад расцяжкай «Беларусь памятае» ішла калона «Бессмяротны полк».

Убачыўшы сярод партрэтаў фота знаёмага мне ветэрана, які, на жаль, памёр некалькі гадоў таму, звярнулася да падлетка, у спадзяванні, што пазнаёмлюся з праўнукам героя:

— Хлопчык, а хто гэта ў цябе на партрэце?

— Я не ведаю, нам яго ў школе выдалі.

Тая ж гісторыя паўтарылася і яшчэ раз:

— А чый партрэт вы трымаеце ў руках?

— Там жа напісана!

Як гаворыцца, без каментарыяў. Але ўражанне ад свята было сапсаванае. 

Адзінае, што радавала, што сярод гэтай «бутафорыі» былі людзі, якія ведалі, для чаго прыйшлі, якія, калі ўскладалі кветкі да помніка, плакалі.

Пад гукі ваенных песень, натоўп расходзіўся, каб заняць вялізную чаргу па салдацкую кашу. 

Яна ж таксама атрыбут свята.

Акрамя арганізацый, на свяце прысутнічала шмат людзей, якія прыйшлі па ўласнай ініцыятыве. 

— Гэта наш абавязак, — адказвалі людзі. 

Школьнікі сустракалі шэсце паветранымі шарыкамі , сцяжкамі і кветкамі. 

Старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец павіншаваў усіх прысутных з Днём Перамогі. 

Хлопчыц Уладзік трымае партрэт свайго прадзядулі Фёдара Свірыда. Ведае, што прадзядуля быў ваенным. 

Традыцыйныя чэргі, каб пачаставацца салдацкай кашай. Зрэшты, хто хацеў шашлыка, у парку можна было пакаштаваць за 2, 50 капеек за 100 грамаў. 

Георгій. Прадставіўся як беларускі казак.