Нам усім з дзяцінства вядома, што Дзень Перамоі — гэта свята са слязьмі на вачах.  

Таксама нам вядома, што выхадны дзень у гэты дзень зрабілі толькі ў 1965 годзе. 

Тады і пачалі адзначаць свята канцэртамі, мітынгамі і ўрачыстымі сходамі.

Аднак паштоўкамі віншавалі ад пераможнага 1945 года.

Філакартыстка Ірына Царова, якая жыве ў Маскве, сабрала вялікую калекцыю паштовак да Дня Перамогі. 

— Сваю калекцыю да розуму я прывяла да 70-годдзя Перамогі. Рассартавала паштоўкі па гадах, адсканавала.  Добра, што яны зноў спатрэбіліся, паштоўкі павінны працаваць.

Цікавіцца паштоўкамі Ірына пачала з дзіцячага садка.

— Колькі сябе памятаю, у мяне была нястрымная цяга да паштовак. Паступова аформіліся асноўныя тэмы калекцыянавання. Віншавальныя паштоўкі, на жаль, я стала збіраць не адразу. Першапачаткова аснову калекцыі склалі паштоўкі, адрасаваныя маім бацькам, а потым ужо калекцыя віншавальных паштовак стала імкліва разрастацца.

Дарэчы, віншавальныя паштоўкі на беларускай мове вельмі цэняцца ў калекцыянераў, іх цяжка дастаць.

— А да тэмы 9 Мая ў мяне стаўленне асаблівае, мой бацька быў удзельнікам вайны, ваяваў у Беларусі і Польшчы.

Віншавальныя паштоўкі цікава збіраць, таму што гэтая тэма невычэрпная, заўсёды ёсць чым папоўніць калекцыю.

1945 год.

1946 год. 

1947 год. 

1948 год. 

1957 год. 

1964 год. 

1965 год. 

1966 год. 

1967 год. 

1968 год. 

1969 год. 

1970 год. 

1971 год. 

1972 год. 

1973 год. 

1974 год. 

1975 год. 

1976 год. 

1977 год. 

1978 год. 

1979 год. 

1980 год. 

1981 год. 

1982 год. 

1983 год. 

1984 год. 

1985 год. 

1986 год. 

1987 год. 

1988 год. 

1989 год. 

1990 год. 

1991 год. 

1993 год. 

1994 год. 

1995 год. 

1996 год. 

1998 год. 

1999 год. 

2000 год. 

2001 год. 

2002 год. 

2003 год. 

2004 год. 

2005 год. 

2006 год. 

2007 год. 

2010 год. 

Паштоўкі без даты.