Першую чаргу апрасоўкі пачнуць не сёння, 10 мая, а заўтра. Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» паведаміў галоўны інжынер «Камунальніка» Уладзімір Камяк.

Традыцыйна ў Маладзечне апрасоўка праходзіць у дзве чаргі, якія падзяляюцца вуліцай Віленскай. У палове горада, што ляжыць на Смаргонь ад Віленскай, гарачай вады не будзе ад 11 да 23 мая.

Як удакладніў галоўны інжынер «Камунальніка», першую чаргу плануюць уціснуць, каб другая прайшла без змяненняў у часе – ад 24 мая да 6 чэрвеня.

У Вілейцы, па словах начальніка міні-ТЭЦ, гарачую ваду адключаць, як і планавалі, ад 15 мая.

– Ёсць адпаведнае рашэнне вілейскага райвыканкама пра гідраўлічныя выпрабаванні цепласетак, – сказаў Уладзімір Аляксандравіч. – І пакуль ніякіх змен не будзе.

Пачынаецца апрасоўка цепласетак. Гарачую ваду ў Маладзечне пачнуць адключаць ад 10 мая, у Вілейцы – 15-га