Над намі павіс маленькі цыклончык. А лета будзе! Вячаслаў Лапко, начальнік вілейскай гідраметэастанцыі, настроены аптымістычна.
– Не, я памятаю, снег у маі, але ў 60-х гадах. Даўно такога мая не было. Хаця, шчыра кажучы, нашмат страшней маразы, у мяне вунь расада памідораў тры тыдні таму змерзла. А снег. Ну што снег? Гэта над намі маааааленькі цыклончык павіс.
Начальнік гідраметэастанцыіабнадзеіў, што летам снегу будзе менш.
– Ужо заўтра прыйдзе антыцыклон, а з ім сонца і цяпло.
У пятніцу +12 – +15 градусаў цяпла.
Якім будзе лета, гэта вам і шаманы не скажуць, а тым больш метэаролагі. Але баяцца не трэба. Глядзіце рэпартажы на метэаканалах, снег і ў Сахары, і ў Марока выпадае.
Нашы чытачы таксама далучыліся да гэтага майскага снежнага флэшмобу. І актыўна посцяць свае фотаздымкі.
Між тым, снежныя фоткі, зробленыя 11 мая, зачароўваюць.