“Слухаючы гэтую песню ў выкананні Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук, нельга не ўспомніць магутную энергетыку брытанскага кантры-дуэта The Shires: той жа зухаваты напор, тая ж фолькавая меладычнасць, падкрэсленая выкананнем на роднай, беларускай, мове”, — піша брытанскі крытык.

Праўда, першае месца беларусам аддадзенае таму, што спіс алфавітны. Тым не менш, у лік фаварытаў брытанцы залічылі толькі восем удзельнікаў. Апроч нашых, гэта Бельгія, Балгарыя, Італія, Партугалія, Малдова, Румынія і Швецыя.

“НН”.