Сёлета пройдзе творчая сустрэча “Час жыць” 19 мая ў музычным каледжы імя Міхала Клеафаса Агінскага ў Маладзечне. На наступны год плануюць зладзіць фестываль. Будуць працаваць пяць пляцовак. Трапіць на кожную з іх можна абсалютна БЯСПЛАТНА.

Пляцоўкі пачынаюць працу ад двух гадзін дня і да дзесяці вечара.

Праграма творчай сустрэчы

14:00 – 15:00. Майстар-клас па народных танцах клуба “КОLA”. Падворак музычнага каледжа  імя Міхала Клеафаса Агінскага.

15:00 – 15:45. “Творчы дыялог з маладым бардам Марыяй Гаўрыленкай”. Малая зала музычнага каледжа  імя Міхала Клеафаса Агінскага.

16:00 – 17:30. Лабараторыя інтэрактыўнага тэатра “Выберы  жыццё”. Малая зала музычнага каледжа  імя Міхала Клеафаса Агінскага.

18:00 – 20:00. Канцэртная праграма “Час жыць – FOREVER”. Падворак музычнага каледжа  імя Міхала Клеафаса Агінскага.

20:30 – 22:00. Вячэрні кінапаказ. Падворак музычнага каледжа  імя Міхала Клеафаса Агінскага.

Творчую сустрэчу праводзяць Палац культура Маладзечна сумесна з музычным каледжам імя Міхала Клеафаса Агінскага і моладзевым клубам кантактаў і творчасці “Дыялог+”.

Паводле афішы творчай сустрэчы “Час жыць”.