Сам факт свайго выступу на “Еўрабачанні” Naviband лічаць важным для культуры, беларускай мовы і моладзі. Арцём спадзяецца, што яны змаглі аб’яднаць беларусаў.

“Мы хочам сказаць “дзякуй” нашай Беларусі за такую падтрымку, за такі флэшмоб. І Сяргей Міхалок спяваў нашу песню і некалькі дзён таму нам тэлефанаваў Аляксандр Саладуха, што крыху нетыпова”, – распавядае Арцём Лук’яненка.

Пры гэтым у Navi няма планаў выступіць на “Еўрабачанні” яшчэ раз. Арцём кажа, што яны хочуць займацца творчасцю і музыкай. 

Менавіта музыка, а не шоў, сёння перамагла на конкурсе.

“Мы вельмі радыя за Партугалію. Мы паспелі з ім паразмаўляць, ён вельмі шчыры чалавек і ён павінен быў быць першым. І мы вельмі хочам, каб у наступным годзе да гэтага конкурсу адносіліся больш лёгка”, – кажуць Арцём і Ксенія, якія ўжо 3 чэрвеня выступяць каля Мінскай ратушы.

Ніжэй відэа пераможнага выступу.

 

Tut.by