Перамагла песня маладога партугальскага выканаўцы Сальвадора Субрала, хворага на сэрца, атрымаўшы 758 балаў.

Па галасаванні нацыянальных журы Беларусь атрымала:

  • 12 балаў ад Азербайджана і Украіны,
  • 7 ад Аўстрыі,
  • 5 ад Харватыі,
  • 3 ад Малдовы і Грэцыі,
  • 2 балы ад Латвіі, Мальты і Балгарыі,
  • 1 бал ад Ізраіля і Вялікабрытаніі.

Па галасаванні ад гледачоў Беларусь атрымала 33 балы.

Агульная колькасць галасоў “Наві” склала 83 балы. 

Беларусь дала 12 балаў Балгарыі. Усяго ў фінале ўдзельнічала 26 выканаўцаў.

Гурт стаў першым сярод беларускіх удзельнікаў, хто выйшаў у фінал. І ўпершыню яны праспявалі песню на беларускай мове.

Пасля выступу Ксюша і Арцём нечакана пацалаваліся.