Здарылася гэта пасля 18 гадзін 14 мая ў вёсцы Альковічы.

25-гадовы кіроўца ехаў на аўтамабілі “Фольксваген Гольф”. Ён не справіўся з кіраваннем. Машына выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з “Таётай Карола Верса”. За рулём той быў 41-гадовы кіроўца.

У выніку аварыі дзвюх пасажырак аўтамабіля “Таёта” з атрыманымі траўмамі даставілі ў бальніцу. Гэта жыхаркі Мінска узростам 43 і 70 год. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам пры руху выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю, за рулём быць як мага больш уважлівымі.