Ад трэцяга мая ў Ільянскім аграрным каледжы пачала працаваць дырэктарам Вольга Танюкевіч.
Вольга Танюкевіч нарадзілася ў Ільі. Тут скончыла мясцовую школу.
У 1998 годзе з чырвоным дыпломам скончыла Ільянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (цяпер Ільянскі аграрны каледж), у 2003 – акадэмію ветэрынарнай медыцыны ў Віцебску, у 2006 – Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.
Працавала выкладчыцай у каледжы, вядучым спецыялістам у ільянскім сельвыканкаме.
Гадуе сына і дачку.
Да 3 мая абавязкі дырэктара каледжа выконваў Аляксандр Мікуцкі.
Пра гэта расказалі ў ільянскім аграрным каледжы.