У машыне маладыя людзі разгаварыліся, і 20-гадовая спадарожніца прыняла прапанову кіроўцы працягнуць знаёмства ў яго дома.

– Пасля выпітага спіртнога гаспадар кватэры заснуў. Гэтым скарысталася госця, якая забрала ключы ад аўтамабіля і паехала на ім раз’язджаць, – распавёў начальнік крымінальнага вышуку Слуцкага РАУС Станіслаў Чухольскі.

Далёка з’ехаць з райцэнтра не ўдалося: каля вёскі Лучнікі машына зламалася. Перад тым, як кінуць аўто, дзяўчына абшукала салон. Знойдзеныя грошы, залаты пярсцёнак і навігатар яна забрала сабе.

Аб крадзяжы пацярпелы заявіў вечарам наступнага дня, калі самастойныя пошукі «БМВ» не далі вынікаў.

– Атрымаўшы падрабязнае апісанне дзяўчыны, мы вызначылі кола асоб, якія маглі быць датычныя да злачынства. Затым высветлілі асобу падазраванай і затрымалі яе, – растлумачыў Станіслаў Чухольский.

У дачыненні да зламысніцы заведзена крымінальная справа па па ч.1 ст.214 КК Беларусі ( «Згон транспартнага сродку або маламернага воднага судна»). Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 5 гадоў.

У наступным будзе дадзена прававая ацэнка крадзяжу маёмасці з выкрадзенага аўтамабіля. Дарэчы, раней дзяўчына ўжо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за крадзеж.

УУС Мінаблвыканкама.