На знаку надпіс “Месца ў Вілейцы, каля якога ўсе фатаграфуюцца”.
У каледжы ўпэўненыя, што ён будзе служыць напамінам пра мінулае завода і каледж, які рыхтуе для прадпрыемства кадры. Спадзяюцца, што месца будзе прывабліваць жыхароў горада і гасцей для фотасесій.
Даведка “РГ”. “Зеніт” – завод у Вілейцы, які ўваходзіць у сістэму “Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання”. Прадпрыемства створанае ў 1973 годзе, як адно з вядучых вытворцаў аптычных прыбораў на тэрыторыі былога СССР.
Перад прадпрыемствам была пастаўлена задача: зняць дэфіцыт люстраных фотаапаратаў тыпу “Зеніт”, які выраблялі на Краснагорскім механічным заводзе. Планавалася асвоіць выпуск больш за 1,1 млн фотаапаратаў ў год.
Першыя мадэлі, якія выпускаў завод, “Зеніт-Е”, “Эцюд” з фіксаваным аб’ектывам, устаноўленым на пастаяннай адлегласці.
Фота забяпечанае Вілейскім дзяржаўным каледжам.
Фота забяпечанае Вілейскім дзяржаўным каледжам.