У Літве ў 2016 годзе адзін жыхар у сярэднім спажываў 16 літраў алкаголю. «Гэта, па найноўшых падліках, робіць Літву найбуйнейшым п’яніцам у Еўропе, а таксама самай пітушчай краінай у свеце», – заявіў Галеа.

На другім месцы размясцілася Беларусь, дзе на кожнага жыхара краіны прыпадае каля 15 літраў алкаголю ў год.

Трэці радок займае Латвія: у сярэднім каля 13 літраў на кожнага жыхара краіны.

Расія разам з Польшчай размясціліся на чацвёртым радку з паказчыкам крыху больш за 12 літраў на кожнага жыхара.

Лепш за ўсё, па дадзеных СААЗ, сітуацыя з рашэннем праблем, звязаных з ужываннем алкаголю, складваецца ў Заходняй Еўропе.